У Беларусі ўзмоцняць кантроль за таксі з 1 кастрычніка
Рэдакцыя Reform.news · 30 верасня 2026, 15:14
https://reform.news/be/u-belarusi-zmocnjac-kantrol-za-taksi-z-1-kastrychnika/З 1 па 9 кастрычніка па ўсёй Беларусі пройдуць прафілактычныя мерапрыемствы па кантролі за таксі. Як заяўляюць у МУС, акцыя накіраваная на павышэнне бяспекі пасажырскіх перавозак і зніжэнне цяжкасці наступстваў ДТЗ.
Інспектары ДАІ будуць выяўляць грубыя парушэнні ПДР, у тым ліку кіраванне аўтамабілем у стане ап’янення, язду без вадзіцельскага пасведчання, перавышэнне хуткасці і парушэнні правілаў манеўравання. Для гэтага праваахоўнікі маюць намер выкарыстоўваць магчымасці рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі.
Таксама ДАІ праверыць выкананне патрабаванняў пры перавозцы пасажыраў і тэхнічны стан аўтамабіляў-таксі. Пры выяўленні парушэнняў да адміністрацыйнай адказнасці будуць прыцягваць кіраўнікоў адпаведных арганізацый.
Паводле даных МУС, з пачатку года з удзелам таксі зарэгістравалі 67 ДТЗ, у якіх 74 чалавекі атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
