Reform.news

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам

Рэдакцыя Reform.news · 24 верасня 2026, 07:36

https://reform.news/be/pachobut-u-zsha-sustrje-sja-z-ko-lam/

Былы палітвязень, журналіст Анджэй Пачобут у ЗША сустрэўся са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам.

Як напісаў Пачобут у сябе ў сацсетках, ён размаўляў з Коўлам пра польскую меншасць у Беларусі, Саюз палякаў у Беларусі, а таксама палітычных зняволеных і магчымасць паляпшэння сітуацыі ўнутры краіны.

«Удзячны за намаганні Коўла па маім вызваленні і вызваленні іншых палітычных зняволеных. Трымаю кулакі за яго місію і наступны прыезд у Беларусь!» — напісаў ён.

Нагадаем, Пачобут быў вызвалены вясной гэтага года пасля абмену пяць на пяць, праведзенага Польшчай і Беларуссю. У яго арганізацыі таксама бралі ўдзел ЗША. Пры вызваленні Анджэй Пачобут атрымаў запэўненні, што зможа вярнуцца ў Беларусь. У пачатку верасня ён здзейсніў тыднёвую паездку ў краіну, дзе сустрэўся з роднымі і актывістамі Саюза палякаў у Беларусі. Пры гэтым падчас паездкі на мяжы і дома ім цікавіліся сілавікі: яго выклікалі ў міліцыю адразу пасля прыезду, аднак затым выклік адмянілі.

Фота: Facebook А. Пачобута
Рэклама

Пакінуць адказ