Колькасць беларусаў, зарэгістраваных у польскім сацстраху, перавысіла 145 тысяч
Рэдакцыя Reform.news · 21 верасня 2026, 20:14
https://reform.news/be/kolkasc-belarusa-zarjegistravanyh-u-polskim-sacstrahu-peravysila-145-tysjach/Польскае ўпраўленне сацыяльнага страхавання (ZUS) апублікавала звесткі аб застрахаваных замежніках па стане на канец жніўня 2026 года. Колькасць беларусаў вырасла ў параўнанні з ліпенем.
У польскай сістэме сацстрахавання на канец жніўня налічвалася 145 107 грамадзян Беларусі. За мінулы месяц іх колькасць павялічылася на 693 чалавекі.
Усяго ж у ZUS на канец жніўня было зарэгістравана больш за 1,355 млн замежнікаў. Агульная колькасць застрахаваных замежнікаў вырасла ў параўнанні з ліпенем на 4,7 тыс. чалавек.
Найбольш шматлікай групай замежнікаў, якія працуюць у Польшчы, застаюцца грамадзяне Украіны. У ZUS было зарэгістравана 911,4 тыс. чалавек (+2,4 тыс. да ліпеня). Беларусы знаходзяцца на другім месцы. Трэцяе — у грамадзян Індыі — 25,7 тыс. чалавек.
