Старонку Дзядка дадалі ў спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”
Рэдакцыя Reform.news · 22 верасня 2026, 10:52
https://reform.news/be/staronku-dzjadka-dadali-spis-jekstrjemisckih-matjeryjala/Мінінфарм абнавіў свой спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”.
У яго дададзеная старонка ў Facebook былога палітвязня Міколы Дзядка. Таксама ў спісе з’явіўся акаўнт Threads журналіста Паўла Свярдлова.
Акрамя таго, у спіс унеслі:
- акаўнт у “TikTok” “Daily World News”,
- акаўнты ў Facebook “Alexandr Boiko”, “Alexandr Boiko”.
Нагадаем, у Беларусі абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца для пераследу апанентаў Лукашэнкі і іншадумства ў цэлым.
