Reform.news

У памежных чатах амаль штодня паведамляюць пра «гутаркі» на мяжы Беларусі

Рэдакцыя Reform.news · 19 верасня 2026, 11:45

https://reform.news/be/u-pamezhnyh-chatah-amal-shtodnja-pavedamljajuc-pra-gutarki-na-mjazhy-belarusi/

Telegram-канал правёў аналіз 17 памежных чатаў і выявіў каля 3,4 тысячы згадак пра «гутаркі» і допыты на мяжы Беларусі.

Аўтары вывучылі паведамленні ў чатах з 2021 года па верасень 2026-га. Паводле іх падлікаў, у 2025 і 2026 гадах пра «гутаркі» на мяжы пісалі ў сярэднім каля 150 разоў на месяц. За апошні год такія згадкі з’яўляліся амаль штодня, і толькі ў 12 з 365 дзён не было паведамленняў пра «гутаркі».

Пры гэтым пра праверкі тэлефонаў і падпісак у 2026 годзе карыстальнікі пісалі амаль удвая радзей, чым годам раней. Саміх «гутарак» пры гэтым менш не стала, адзначае рэсурс.

Аўтары рэкамендуюць тым, хто плануе паездку ў Беларусь, загадзя праверыць свае акаўнты ў сацсетках і месенджарах і ўлічваць верагоднасць дадатковых пытанняў на мяжы.

Інфаграфіка: t.me/Grodno_grab
Рэклама

Пакінуць адказ