10 вызваленых палітвязняў прыбудуць сёння ў Варшаву
Рэдакцыя Reform.news · 18 верасня 2026, 13:50
https://reform.news/be/10-vyzvalenyh-palitvjaznja-prybuduc-sjonnja-varshavu/У Варшаву сёння чакаецца прыбыццё групы з 10 былых беларускіх палітвязняў, вызваленых 16 верасня пры садзейнічанні ЗША. Арыенціровачны час прыезду — каля 15:30, паведамілі ў прэс-службе Аб’яднанага пераходнага кабінета.
Група прыбудзе ў Цэнтр беларускай салідарнасці па адрасе Oleandrów 6. Яе суправаджае каардынатарка ініцыятывы «Вольныя» Вераніка Станкевіч.
Як паведамлялася напярэдадні, 13 вызваленых беларускіх палітвязняў застануцца ў Літве, яшчэ двое паедуць у іншую краіну.
Нагадаем, 16 верасня ў выніку перамоў Джона Коўла і Аляксандра Лукашэнкі былі вызваленыя 25 чалавек. Іх вывезлі з Беларусі ў Літву. У абмен ЗША здымуць санкцыі з «Беллеспаперапрама» і «Лакафарбы». Таксама Коўл заявіў, што вызваленне палітвязняў і зняцце санкцый працягнуцца.
