Карпенка адправіўся назіраць за галасаваннем у Расіі
Рэдакцыя Reform.news · 18 верасня 2026, 11:05
https://reform.news/be/karpenka-adpravi-sja-nazirac-za-galasavannem-u-rasii/Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Ігар Карпенка прыехаў у Маскву, дзе будзе назіраць за галасаваннем па фарміраванні Дзяржаўнай думы РФ. Яно пачалося сёння і завершыцца ў нядзелю.
Як адзначылі ў ЦВК, гэтым разам беларусы, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі РФ, атрымалі права паўнавартасна ўдзельнічаць у мясцовых выбарах. У рамках адзінага дня галасавання ў Расіі вызначаецца не толькі склад Дзярждумы, але і саветаў на мясцовым узроўні, а таксама губернатары.
У Беларусі для грамадзян РФ 20 верасня будуць адкрытыя ўчасткі ў Мінску, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, Бабруйску.
