Reform.news

У Беларусі вызначаць ПДР для беспілотнікаў

Рэдакцыя Reform.news · 8 верасня 2026, 09:19

https://reform.news/be/u-belarusi-vyznachac-pdr-dlja-bespilotnika/

У Беларусі плануецца ўнесці беспілотныя транспартныя сродкі ў Правілы дарожнага руху. Падрыхтоўка заканадаўчай базы ўжо пачалася, яна можа завяршыцца праз два-тры гады. Пра гэта ў эфіры СТБ паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў.

“У план па змяненні заканадаўства ўжо ўнесены нормы, каб урэгуляваць пытанне руху беспілотнага транспарту ў Рэспубліцы Беларусь на працягу двух-трох гадоў. Мы ўжо пачынаем працаваць па змяненні заканадаўства, каб даць доступ, можа быць, пачаць з трамваяў, потым з аўтамабіляў, каб кіравалі менавіта беспілотнікі. Гэта патрабуе шмат дзе а заканадаўчых актах змяненняў, але праца ўжо пачынаецца, каб недзе праз два-тры гады мы ўжо выйшлі на фінішную стадыю”, – сказаў ён.

У Правілы дарожнага руху беспілотная тэхніка можа трапіць да 2030 года.

Паралельна, пачынаючы з 2027-2028 гадоў у краіне будуць уводзіцца дзяржстандарты на беспілотныя транспартныя сродкі.

Рэклама

Пакінуць адказ