Reform.news

Нафта зноў падаражэла да 90 долараў за барэль

Рэдакцыя Reform.news · 31 жніўня 2026, 09:36

https://reform.news/be/nafta-zno-padarazhjela-da-90-dolara-za-barjel/

Каціроўка найбліжэйшага ф’ючарса на нафту маркі Brent сёння раніцай зноў перавысіла 90 долараў за барэль.

Ф’ючарс таргаваўся на ўзроўні да 90,97 долара за барэль. Нафта падаражэла на фоне новага абмену ўдарамі паміж ЗША і Іранам. Да гэтага яны ўстрымліваліся ад іх амаль месяц.

Таксама паведамляецца, што марскі трафік у Армузскім праліве ў апошнія дні скараціўся да мінімуму.

Рэклама

Пакінуць адказ