Беларусь і КНДР падпішуць пагадненне аб “бязвізе”
Рэдакцыя Reform.news · 24 жніўня 2026, 07:03
https://reform.news/be/belarus-i-kndr-padpishuc-pagadnenne-ab-bjazvize/У найбліжэйшы час будзе падпісана пагадненне аб бязвізавых паездках грамадзян Беларусі і КНДР. Пра гэта 23 жніўня ў вячэрнім эфіры тэлеканала “Беларусь 1” заявіў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў.
“Пагадненне ўжо гатовае. Засталіся толькі тэхнічныя моманты. У самы найбліжэйшы час мы яго падпішам”, — сказаў ён.
“У мяне адбылася сустрэча з міністрам замежных спраў КНДР. З ёй мы абмеркавалі ўвесь комплекс двухбаковых адносін, у тым ліку дамовіліся аб найбліжэйшых кантактах па лініі МЗС і якраз аб падпісанні шэрагу пагадненняў, у тым ліку гэтага важнага пагаднення аб бязвізавых паездках грамадзян”, — дадаў Рыжанкоў.
