Ціханоўская: У Аляксандру Мілінкевічу бачылі вобраз іншай Беларусі
Рэдакцыя Reform.news · 22 жніўня 2026, 14:49
https://reform.news/be/cihano-skaja-u-aljaksandru-milinkevichu-bachyli-vobraz-inshaj-belarusi/Святлана Ціханоўская выступіла на цырымоніі развітання з Аляксандрам Мілінкевічам, якая праходзіць сёння ў варшаўскім архікафедральным саборы Святога Яна Хрысціцеля.
Лідар дэмсіл назвала Мілінкевіча чалавекам, на якога хацелася раўняцца, і вобразам еўрапейскай Беларусі.
«Ён быў тым палітыкам, за якога ніколі не было сорамна. На якога хацелася раўняцца. У ім беларусы бачылі прыстойнага і адказнага лідара. І тую іншую Беларусь, нармальную, несавецкую, еўрапейскую. Ён жыў Беларуссю. Дыхаў Беларуссю. Асабістае і нацыянальнае для яго былі непадзельныя. І ён вельмі любіў наш народ. Гэтая любоў рабіла яго такім сваім. Сваім для вельмі розных людзей. Дзякуй за ўсё, што Вы паспелі зрабіць. Беларусам будзе Вас вельмі не хапаць. Светлая памяць», – сказала яна.
Пасля завяршэння набажэнства жалобная працэсія накіруецца на Вайсковыя могілкі Павонзкі.
Нагадаем, пра смерць Аляксандра Мілінкевіча стала вядома 11 жніўня. У лістападзе мінулага года ён перанёс складаную аперацыю на соннай артэрыі. Пасля яе ён доўгі час знаходзіўся ў цяжкім стане і праходзіў рэабілітацыю.



