Расія ўдарыла па гандлёвым цэнтры ў Крывым Рогу. 5 загінулых, больш за 90 пацярпелых
Рэдакцыя Reform.news · 21 жніўня 2026, 18:39
https://reform.news/be/rasija-daryla-pa-gandljovym-cjentry-kryvym-rogu-5-zaginulyh-bolsh-za-90-pacjarpelyh/21 жніўня Расія ўдарыла па гандлёвым цэнтры ў Крывым Рогу. Атака беспілотнікамі была арганізавана ў дзве хвалі. Другі ўдар прыйшоўся па ратавальніках, якія працавалі на месцы пасля першага ўдару.
«Абсалютна цынічны і подлы ўдар нанеслі расіяне па звычайным гандлёвым цэнтры ў Крывым Рогу. Ударныя дроны спрацавалі ў дзве хвалі: праз паўгадзіны пасля першага трапляння і пажару быў паўторны ўдар па ратавальных службах», — паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Па стане на 18:20 вядома пра пяць загінулых. Яшчэ 91 чалавек пацярпеў, у тым ліку шасцёра дзяцей. З пацярпелых 21 знаходзіцца ў цяжкім стане, паведамляе старшыня Рады абароны Крывога Рога Аляксандр Вілкул.





