Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за спёкі
Рэдакцыя Reform.news · 14 жніўня 2026, 11:49
https://reform.news/be/sinoptyki-abvjascili-aranzhavy-zroven-nebjaspeki-z-za-spjoki/Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень надворнай небяспекі на суботу, 15 жніўня. У Беларусь вернецца спёка.
“Днём 15 жніўня (субота) па паўднёвым захадзе рэспублікі максімальная тэмпература паветра дасягне +30°С”, – гаворыцца ў папярэджанні.
Мяркуючы па прагнозе Белгідрамета, спякотнае надвор’е захаваецца да панядзелка, а ў нядзелю тэмпература на паўднёвым захадзе краіны можа дасягнуць +35°С.
