Пад Мінскам зноў трэніраваліся разганяць дэманстрацыі
Рэдакцыя Reform.news · 11 жніўня 2026, 12:34
https://reform.news/be/pad-minskam-zno-trjeniravalisja-razganjac-djemanstracyi/Зводны атрад УУС Мінскага аблвыканкама і вайскоўцаў унутраных войскаў правёў трэніроўку па разгоне масавых мерапрыемстваў на базе вайсковай часці №3310.
Як паведамілі ва УУС, “асабовы склад адпрацаваў тактычныя прыёмы і алгарытмы дзеянняў пры спыненні масавых беспарадкаў у населеным пункце”. Заняткі праводзіліся кіраўніцтвам АМАП і УАПП.









