Reform.news

«Белавія» мяняе план палётаў з-за абмежаванняў у Расіі

Рэдакцыя Reform.news · 10 жніўня 2026, 15:46

https://reform.news/be/belavija-mjanjae-plan-paljota-z-za-abmezhavannja-u-rasii/

«Белавія» змяніла аператыўны план палётаў з-за абмежаванняў на выкарыстанне паветранай прасторы Расіі.

Самалёты аблятаюць закрытыя зоны. На асобных напрамках арганізаваныя тэхнічныя пасадкі для дазапраўкі.

«Гэтыя меры адбіваюцца на палётнай праграме ў цэлым і цягнуць за сабой як затрымкі, так і карэкціроўкі ў раскладзе», — заяўляе авіякампанія.

«Белавія» просіць пасажыраў у найбліжэйшыя дні правяраць статус свайго рэйса на сайце авіякампаніі або аэрапорта вылету.

Рэклама

Пакінуць адказ