Пазапланавае спыненне цэха аміяку адбылося на «Гродна Азоце»
Рэдакцыя Reform.news · 7 жніўня 2026, 07:18
https://reform.news/be/pazaplanavae-spynenne-cjeha-amijaku-adbylosja-na-grodna-azoce/Сёння ўначы на «Гродна Азоце» адбылося пазапланавае спыненне вытворчасці.
Як паведамілі на прадпрыемстве, каля 2 гадзін ночы спыніўся цэх аміяк-3, а затым быў спынены цэх карбамід-3, які атрымлівае ад яго сыравіну.
«Пры спыненні і наступных пускавых аперацыях цэха аміяк-3 з мэтай утылізацыі гаручых рэчываў, якія ўваходзяць у склад тэхналагічнага газу, рэгламентам прадугледжана яго кароткачасовае спальванне на факельнай устаноўцы», — гаворыцца ў паведамленні прадпрыемства.
