На беларуска-літоўскай мяжы затрымалі мужчыну з шабляй
Рэдакцыя Reform.news · 3 жніўня 2026, 20:23
https://reform.news/be/na-belaruska-lito-skaj-mjazhy-zatrymali-muzhchynu-z-shabljaj/Мужчына прыехаў у Беларусь з Літвы з шабляй. Зброю знайшлі на мяжы і распачалі адміністрацыйны працэс.
47-гадовы мужчына перасякаў мяжу на аўтамабілі ў пункце пропуску «Беняконі». Ён выбраў чырвоны калідор і падаў дэкларацыю на часовы ўвоз аўтамабіля. Падчас надгляду мытнікі знайшлі ў машыне шаблю ў похвах, паведамляе ДМК.
Экспертыза пацвердзіла, што прадмет адносіцца да халоднай зброі. Распачаты адміністрацыйны працэс паводле ч. 1 арт. 15.5 КаАП (недэклараванне тавараў).

