Reform.news

Літоўскія памежнікі вылавілі цыгарэтную сняжынку ў Віліі

Рэдакцыя Reform.news · 28 ліпеня 2026, 12:03

https://reform.news/be/lito-skija-pamezhniki-vylavili-cygarjetnuju-snjazhynku-vilii/

Літоўскія памежнікі вылавілі ў рацэ Вілія (Нерыс на тэрыторыі Літвы) “сняжынку” пасярод лета. Такую форму меў плыт цыгарэтных кантрабандыстаў.

Як паведамілі ў Службе аховы дзяржмяжы, плыт даставіў у Літву 2090 пачак цыгарэт NZ Gold з Беларусі. Кошт партыі ацэньваецца ў 11,4 тыс. еўра.

Пачата расследаванне. Трэба адзначыць, што цыгарэтныя плыты часцей вылоўліваюць зімой, калі кантрабандысты дадаткова маскіруюць іх пад крыгі.

Аналагічны плыт літоўскія службоўцы ўжо вылоўлівалі ў Віліі. Два месяцы таму ён перавозіў 2250 пачак цыгарэт.

Рэклама

Пакінуць адказ