Reform.news

У Расіі знішчылі армянскія ружы, якія везлі з Беларусі

Рэдакцыя Reform.news · 27 ліпеня 2026, 22:58

https://reform.news/be/u-rasii-znishchyli-armjanskija-ruzhy-jakija-vezli-z-belarusi/

У Смаленскай вобласці Расіі знішчылі 39,2 тысячы руж з Арменіі. У Расію іх везлі з Беларусі без дакументаў.

Аўтамабіль з кветкамі, які ехаў з Мінскай вобласці ў Маскву, спынілі ў Смаленскай вобласці 18 чэрвеня. Кіроўца прад’явіў суправаджальныя дакументы на безалкагольныя танізавальныя напоі, але на ружы дакументаў не было. На захаваных маркіровачных этыкетках была пазначана краіна паходжання — Арменія, паведамляе Рассельгаснагляд.

З 12 чэрвеня Расія ўвяла забарону на імпарт і транзіт армянскіх тавараў. 23 ліпеня ружы знішчылі. Перавозчыка прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

Рэклама

Пакінуць адказ