Літоўскія памежнікі перахапілі беспілотнік самалётнага тыпу на мяжы з Беларуссю
Рэдакцыя Reform.news · 27 ліпеня 2026, 13:31
https://reform.news/be/lito-skija-pamezhniki-perahapili-bespilotnik-samaljotnaga-typu-na-mjazhy-z-belarussju/Літоўскія памежнікі перахапілі чарговы беспілотнік кантрабандыстаў. На гэты раз яны пасадзілі дрон самалётнага тыпу.
Як паведамілі ў Службе аховы дзяржмяжы Літвы, у суботу ўвечары патруль пачуў шум рухавіка беспілотніка ў Шальчынінкайскім раёне. Быў ужыты сродак для падаўлення БПЛА. Ён упаў. Неўзабаве за паўкіламетра ад дзяржмяжы быў выяўлены дрон самалётнага тыпу. Да яго былі прывязаныя 200 пачак цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі.
З пачатку года былі перахопленыя ўжо 35 беспілотнікаў з кантрабандай.

