Рассельгаснагляд блакуе ўвоз малочнай прадукцыі з Арменіі
Рэдакцыя Reform.news · 24 ліпеня 2026, 11:03
https://reform.news/be/rasselgasnagljad-blakue-voz-malochnaj-pradukcyi-z-armenii/Рассельгаснагляд прадпісаў з 27 ліпеня спыніць увоз малочнай прадукцыі з Арменіі.
Паводле версіі расійскай службы, яе спецыялісты правялі інспекцыі армянскіх прадпрыемстваў і выявілі парушэнні ў сістэме прасочвальнасці, афармленні ветэрынарных суправаджальных дакументаў, правядзенні экспертызы, а таксама ў функцыянаванні сістэм кіравання рызыкамі і выкананні праграм вытворчага кантролю.
Раней Расельгаснагляд ужо забараніў увозіць з Арменіі гародніну, зеляніну, кветкі, клубніцы, алкагольныя напоі, жывую рыбу, яблыкі, грушы, айву, бульбу і сухафрукты.
