Reform.news

Беларускія і кітайскія вайскоўцы абмяркоўваюць супрацьдзеянне кібератакам

Рэдакцыя Reform.news · 23 ліпеня 2026, 12:49

https://reform.news/be/belaruskija-i-kitajskija-vajsko-cy-abmjarko-vajuc-supracdzejanne-kiberatakam/

У Беларусь з візітам прыбыла ваенная дэлегацыя Сіл інфармацыйнай падтрымкі Народна-вызваленчай арміі Кітая. Візіт працягнецца 22–25 ліпеня.

Кітайская дэлегацыя сустрэлася з прадстаўнікамі ўпраўлення сувязі Генеральнага штаба Узброеных сіл і галоўнага інфармацыйна-вылічальнага цэнтра Узброеных сіл Беларусі.

«Бакі абмеркавалі пабудову сістэм сувязі і кібербяспекі, мадэлі іх прымянення і меры па супрацьдзеянні кібератакам на інфармацыйныя сістэмы кіравання», — паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.

Фота: Уладзімір Блінаў, «Ваяр»
Фота: Уладзімір Блінаў, «Ваяр»
Фота: Уладзімір Блінаў, «Ваяр»
Рэклама

Пакінуць адказ