Сіноптыкі абяцаюць паўднёваму захаду Беларусі «аранжавую» пятніцу
Рэдакцыя Reform.news · 16 ліпеня 2026, 11:23
https://reform.news/be/sinoptyki-abjacajuc-pa-dnjovamu-zahadu-belarusi-aranzhavuju-pjatnicu/Сіноптыкі выпусцілі папярэджанне для паўднёвага захаду Беларусі пра спёку. Яно мае аранжавы ўзровень небяспекі.
«Удзень 17 ліпеня (пятніца) ў паўднёва-заходніх раёнах рэспублікі максімальная тэмпература паветра дасягне +30… +31°С», — гаворыцца ў паведамленні.
На астатняй тэрыторыі краіны заўтра будзе крыху халадней. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе ад +6°С па паўночным усходзе да +18°С па захадзе, максімальная ўдзень — +23… +29°С.
