Беларускія камуністы адправіліся ў КНДР
Рэдакцыя Reform.news · 14 ліпеня 2026, 22:12
https://reform.news/be/belaruskija-kamunisty-adpravilisja-kndr/Дэлегацыя Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі знаходзіцца з афіцыйным візітам у Паўночнай Карэі.
У склад дэлегацыі ўвайшлі першы сакратар ЦК КПБ Сяргей Сыранкоў, сакратар ЦК КПБ па міжнародных справах Аляксей Аўдонін, член бюро ЦК КПБ Аляксей Дзермант.
14 ліпеня ў Пхеньяне прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве з Працоўнай партыяй Карэі.
Паездку падрабязна асвятляе ў сваім тэлеграм-канале адыёзны прапагандыст Дзермант. Ён дзеліцца захопленымі водгукамі і фотаздымкамі сталіцы КНДР.
«З кожным днём Пхеньян падабаецца ўсё больш і больш. Гэта нейкі цуд!» — піша Дзермант.

