Reform.news

Мінабароны сабрала вайсковых вадалазаў на Дняпры пад Магілёвам

Рэдакцыя Reform.news · 10 ліпеня 2026, 14:24

https://reform.news/be/minabarony-sabrala-vajskovyh-vadalaza-na-dnjapry-pad-magiljovam/

Пад Магілёвам на Дняпры праходзіць збор вайсковых вадалазаў. Мінабароны сабрала каля 50 вайскоўцаў падраздзяленняў з усёй краіны.

«Вайскоўцы ўдзень і ўначы выконваюць апусканні ў адкрытых і закрытых камплектах вадалазнага рыштунку. На глыбіні яны праводзяць разведку дна, распілоўванне драўляных паль і металічных прутоў, а таксама пошук, страпоўку і падняцце розных прадметаў», — расказалі ў прэс-службе Мінабароны.

Асаблівая ўвага надаецца дзеянням у экстрэмальных умовах, у тым ліку пры абмежаванай бачнасці, моцных падводных плынях і г.д.

Па выніках збору кожны вайсковец пройдзе выпрабаванні на прысваенне або пацвярджэнне класнай кваліфікацыі.

Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
Рэклама

Пакінуць адказ