Reform.news

«У нас ёсць магчымасці перадачы сігналаў Беларусі» — Офіс прэзідэнта Украіны

Рэдакцыя Reform.news · 9 ліпеня 2026, 13:10

https://reform.news/be/u-nas-josc-magchymasci-peradachy-signala-belarusi-ofis-prjezidjenta-ukrainy/

Украіна мае магчымасць перадачы сігналаў беларускім уладам, якія знаходзяцца ў складанай сітуацыі. Пра гэта ў інтэрв’ю «РБК-Украіна» заявіў намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Сяргей Кісліца.

«Беларусь знаходзіцца ў складанай сітуацыі. А ў нас ёсць магчымасці перадачы сігналаў. Вы ж бачыце, што быў вельмі моцны сігнал наконт рэтранслятараў. Потым былі двухдзённыя перамовы Лукашэнкі з Пуціным.

Я так разумею, што калі не ўсе, то большасць рэтранслятараў былі дэактываваныя. Для Лукашэнкі гэта ўсё смерці падобна. Ён апынуўся на шпагатзе, калі, з аднаго боку, яму ўсё цяжэй супрацьстаяць патрабаванням Пуціна, а з другога боку, ён выразна разумее маштабныя наступствы больш глыбокага ўцягвання ў агрэсію супраць Украіны», — адзначыў Кісліца.

Паводле яго слоў, сітуацыя для Лукашэнкі вельмі складаная.

«Гэта вельмі складаная сітуацыя для беларускага дыктатара. І яшчэ больш — для беларускага народа, які, на жаль, стаў закладнікам трох дзесяцігоддзяў недэмакратычнага развіцця Беларусі», — дадаў ён.

Рэклама

Пакінуць адказ