СК пачаў спецвытворчасць у дачыненні да Андрэя Сушы
Рэдакцыя Reform.news · 8 ліпеня 2026, 17:04
https://reform.news/be/sk-pacha-specvytvorchasc-u-dachynenni-da-andrjeja-sushy/Следчы камітэт Беларусі пачаў спецыяльную вытворчасць у дачыненні да 48-гадовага Андрэя Сушы. Яму прапануецца з’явіцца ў аддзел СК па Ленінскім раёне Мінска.
Мужчыну абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Аляксандра Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 371 (незаконнае перасячэнне мяжы), арт. 391 (абраза суддзі), чч. 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 1 арт. 366 (гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы), арт. 364 (гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім) Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Андрэй Суша вядомы тым, што ў 2021 годзе, ратуючыся ад рэпрэсій, вылецеў з Беларусі ў Літву на мотапараплане.
