Reform.news

Памёр аўтар «Таямніцы Авальнай залы» Мікалай Чаргінец

Рэдакцыя Reform.news · 7 ліпеня 2026, 18:13

https://reform.news/be/pamjor-a-tar-tajamnicy-avalnaj-zaly-mikalaj-charginec/

Сёння, на 89-м годзе жыцця, памёр адзін з самых адданых і адыёзных прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі Мікалай Чаргінец.

За сваю падтрымку Чаргінец атрымаў ад улады ўсё.

Ён — генерал-лейтэнант унутранай службы, палітык, ганаровы грамадзянін горада Мінска, народны пісьменнік Беларусі. Узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі, неаднаразова станавіўся лаўрэатам міжнародных літаратурных прэмій.

Тройчы «абіраўся» членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Узначальваў Пастаянную камісію Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, Камісію па пытаннях знешняй палітыкі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Амаль 10 гадоў прадстаўляў Беларусь у ААН.

Фота: minsknews.by
Рэклама

Пакінуць адказ