Аўтамабільнае паліва з 8 ліпеня даражэе ў Беларусі
Рэдакцыя Reform.news · 7 ліпеня 2026, 13:05
https://reform.news/be/a-tamabilnae-paliva-z-8-lipenja-darazhjee-belarusi/«Белнафтахім» зноў павышае цэны на аўтамабільнае паліва. З 8 ліпеня яны павялічваюцца на адну капейку.
Паліва ў Беларусі будзе каштаваць:
- АІ-92 — 2,59 рубля за літр,
- АІ-95 — 2,69 рубля за літр,
- АІ-98 — 2,91 рубля за літр,
- дызельнае паліва — 2,69 рубля за літр.
Папярэдні раз цэны на паліва павышаліся на адну капейку 24 чэрвеня.
