Гоначныя аксесуары на 435 тысяч рублёў спрабавалі ўвезці ў Беларусь з Польшчы без дэкларавання
Рэдакцыя Reform.news · 5 ліпеня 2026, 17:57
https://reform.news/be/gonachnyja-aksesuary-na-435-tysjach-rubljo-sprabavali-vezci-belarus-z-polshchy-bez-djeklaravannja/Польскаму перавозчыку пагражае штраф за спробу ўвезці ў Беларусь каля 660 адзінак незадэклараваных гоначных аксесуараў коштам 435 тысяч рублёў. Як адзначаюць у Мытным камітэце Беларусі, гэта каля 97 тысяч рублёў нявыплачаных мытных плацяжоў.
Тавар выявілі ў грузавіку Renault, які рухаўся праз пункт пропуску «Казловічы» разам з законна ўвезенай партыяй аўтазапчастак. Схаваны груз у дакументах не быў пазначаны, яго наяўнасць вызначылі пры сканіраванні машыны інспекцыйна-надглядным комплексам.
У дачыненні да перавозчыка пачаты адміністрацыйны працэс паводле артыкула 15.5 КаАП Беларусі, які прадугледжвае штраф да 30% ад кошту тавару.







