Reform.news

У Каардынацыйнай радзе пачаўся другі тур выбараў другога віцэ-спікера

Рэдакцыя Reform.news · 2 ліпеня 2026, 22:51

https://reform.news/be/u-kaardynacyjnaj-radze-pacha-sja-drugi-tur-vybara-drugoga-vicje-spikera/

У Каардынацыйнай радзе пачаўся другі тур выбараў другога віцэ-спікера IV склікання. У першым туры ніводзін з кандыдатаў не набраў неабходнай колькасці галасоў для абрання.

Паводле вынікаў першага тура Яўген Андрэйчык атрымаў 36 галасоў, Павел Мар’еўскі — 34 галасы, Юрась Зянковіч — 4 галасы, Андрэй Колас — 2 галасы. Усяго ў галасаванні прынялі ўдзел 76 з 80 дэлегатаў Каардынацыйнай рады.

Другі тур галасавання працягнецца да 21:35 паводле цэнтральнаеўрапейскага часу 3 ліпеня, паведамілі ў прэс-службе КР.

Рэклама

Пакінуць адказ