Лукашэнка заляціць у М’янму на некалькі гадзін і вернецца ў Мінск
Рэдакцыя Reform.news · 1 ліпеня 2026, 19:51
https://reform.news/be/lukashjenka-zaljacic-u-m-janmu-na-nekalki-gadzin-i-vernecca-minsk/(абноўлена) Boeing 767 з бартавым нумарам EW-001PB 2 ліпеня пераляціць з Джакарты (Інданезія) ў Нейп’іда (М’янма), а затым накіруецца ў Мінск, сведчаць даныя сэрвісу flightradar24.com. Гэта той самы самалёт, на якім Аляксандр Лукашэнка здзяйсняў турнэ па краінах Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі.
Такім чынам, чацвёртай краінай «працяглай камандзіроўкі» пасля Расіі, Кітая і Інданезіі стала М’янма.

