Reform.news

Некалькі чалавек затрыманыя на рэйве пад Стоўбцамі

Рэдакцыя Reform.news · 29 чэрвеня 2026, 21:57

https://reform.news/be/nekalki-chalavek-zatrymanyja-na-rjejve-pad-sto-bcami/

На рэйве пад Стоўбцамі, які праходзіў у ноч з 21 на 22 чэрвеня, сілавікі затрымалі некалькі чалавек. Затрыманым далі ад 10 да 15 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляе «Белсат» са спасылкай на крыніцы.

На рэйв сабраліся музыкі, мастакі, дызайнеры і прадстаўнікі іншых творчых прафесій. Мерапрыемства не мела палітычнага кантэксту, расказала рэдакцыі крыніца.

Падчас канцэрта прыехалі сілавікі з сабакамі і пачалі затрымліваць «усіх, хто трапляўся ім пад руку». АМАП запатрабаваў спыніць музыку. Канцэрт працягнуўся, калі машыны з затрыманымі з’ехалі.

Сярод затрыманых — музыкі, выканаўцы аўтарскіх песень і некалькі непаўналетніх. На ўсіх затрыманых склалі адміністрацыйныя пратаколы. Паводле якога артыкула — невядома.

Рэклама

Пакінуць адказ