Лукашэнка прыляцеў у Пекін
Рэдакцыя Reform.news · 28 чэрвеня 2026, 20:47
https://reform.news/be/lukashjenka-pryljace-u-pekin/Наступнай краінай «доўгай камандзіроўкі» Аляксандра Лукашэнкі пасля Расіі стаў Кітай. У 17:02 па беларускім часе (UTC+3) яго самалёт прызямліўся ў Пекіне, сведчаць дадзеныя flightradar24.com.
Раней яго прэс-служба паведамляла, што ён накіраваўся з маштабным візітам у рэгіён Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі. Падчас паездкі запланаваныя перамовы на найвышэйшым узроўні з кіраўніцтвам шэрагу дзяржаў рэгіёна і абмеркаванне «маштабных і перспектыўных» праектаў у розных сферах.
Сваю «доўгую камандзіроўку» Лукашэнка пачаў са сустрэчы з Уладзімірам Пуціным на Валдаі 26 чэрвеня. Там ён прабыў да раніцы 28 чэрвеня, а затым з Расіі вылецеў у Кітай.
