Reform.news

Dissidentby: КДБ спрабуе завербаваць беларусаў, якія выехалі, праз бацькоў

Рэдакцыя Reform.news · 23 чэрвеня 2026, 21:48

https://reform.news/be/dissidentby-kdb-sprabue-zaverbavac-belarusa-jakija-vyehali-praz-backo/

Праваабарончая ініцыятыва Dissidentby паведамляе пра спробы КДБ завербаваць беларусаў, якія выехалі з краіны. Актывізацыя такіх спроб назіраецца ў апошнія паўгода.

Праваабаронцам вядома некалькі выпадкаў, калі да бацькоў беларусаў, якія выехалі з краіны, прыходзяць з пагрозамі і патрабуюць даць кантакты дзяцей, спасылаючыся на іх сувязь з Цэнтрам новых ідэй, прызнаным «экстрэмісцкім фармаваннем».

Пасля атрымання кантакту КДБ выходзіць на сувязь з чалавекам, які іх цікавіць, і праз пагрозы, ціск або «добразычлівыя прапановы» спрабуе ўцягнуць чалавека ў доўгатэрміновую камунікацыю.

«Галоўная мэта такіх кантактаў — схіліць чалавека да доўгатэрміновага супрацоўніцтва, атрымаць як мага больш інфармацыі і стварыць сітуацыю, у якой адмовіцца ад кантакту будзе ўжо амаль немагчыма», — папярэджваюць праваабаронцы.

Dissidentby падрыхтаваў інструкцыю дзеянняў у такіх сітуацыях.

Рэклама

Пакінуць адказ