У Музеі Вольнай Беларусі раскажуць пра аблічбоўку архіваў
Reform.news · 21 чэрвеня 2026, 22:46
https://reform.news/be/u-muzei-volnaj-belarusi-raskazhuc-pra-ablichbo-ku-arhiva/Як правільна адлічбаваць сямейныя архівы? Як арганізаваць захоўванне файлаў, каб яны не згубіліся праз гады? Пра гэта пагавораць падчас чарговага анлайн-занятку Беларускай музейнай лабараторыі «Музей у хатніх умовах. Як адлічбаваць свае каштоўнасці».

Часта самыя каштоўныя рэчы захоўваюцца ў хатніх архівах. Але час не шкадуе паперу, фотаплёнку і іншыя матэрыялы. Таму важна не толькі зберагаць іх фізічна, але і своечасова пераводзіць у лічбавы фармат.
Каб навучыцца захоўваць сваю гісторыю для сябе, сваіх дзяцей і будучых пакаленняў беларусаў прапануюць далучыцца да лабараторыі 25 чэрвеня а 17 гадзіне.
Рэгістрацыя па спасылцы.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
