Reform.news

Патрыярх Кірыл прыедзе ў Брэст

Рэдакцыя Reform.news · 19 чэрвеня 2026, 10:50

https://reform.news/be/patryjarh-kiryl-pryedze-brjest/

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл здзейсніць візіт у Беларусь 20–22 чэрвеня. 20 чэрвеня ён прыбудзе ў Брэст, а 21 чэрвеня, у дзень Сабора беларускіх святых, здзейсніць літургію ў гарадскім Васкрасенскім саборы.

Раніцай 22 чэрвеня патрыярх возьме ўдзел у жалобным мітынгу на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», прымеркаваным да 85-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе прэс-служба Беларускай праваслаўнай царквы.

Рэклама

Пакінуць адказ