Украіна і Расія абмяняліся целамі загінулых праз Беларусь
Рэдакцыя Reform.news · 18 чэрвеня 2026, 13:58
https://reform.news/be/ukraina-i-rasija-abmjanjalisja-celami-zaginulyh-praz-belarus/18 чэрвеня Украіна і Расія правялі абмен целамі загінулых. Ён прайшоў у пункце пропуску «Новая Гута» на беларуска-ўкраінскай мяжы.
Расія перадала Украіне 522 целы, паведамляе Каардынацыйны штаб па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі Украіны.
Украіна перадала 33 целы.



