Першы намеснік начальніка ўзбраення Узброеных Сіл Беларусі вызвалены ад пасады
Рэдакцыя Reform.news · 11 чэрвеня 2026, 17:33
https://reform.news/be/pershy-namesnik-nachalnika-zbraennja-uzbroenyh-sil-belarusi-vyzvaleny-ad-pasady/Генерал-маёр Віталь Шастак вызвалены ад пасады першага намесніка начальніка ўзбраення Узброеных Сіл Беларусі — начальніка штаба ўзбраення, якую займаў з сакавіка 2023 года. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў сёння, паведамляе яго прэс-служба.
Шастак звольнены з ваеннай службы ў запас паводле ўзросту з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.
