Праваабаронцы паведамляюць пра больш як 60 ператрусаў па «справе ЕГУ»
Рэдакцыя Reform.news · 11 чэрвеня 2026, 18:40
https://reform.news/be/pravaabaroncy-pavedamljajuc-pra-bolsh-jak-60-peratrusa-pa-sprave-egu/Праваабаронцам «Вясны» вядома ўжо пра больш як 60 ператрусаў у выпускнікоў, студэнтаў і іншых звязаных з універсітэтам людзей, а таксама іх сваякоў.
Ператрусы працягваліся і сёння. Сілавікі прыходзяць да людзей на працу, некаторым тэлефануюць і просяць з’явіцца на гутарку.
Нагадаем, Вярхоўны суд Беларусі прызнаў дзеючы ў Вільнюсе ЕГУ разам з яго структурнымі падраздзяленнямі «экстрэмісцкай арганізацыяй».
У Генпракуратуры лічаць, што ўніверсітэт рыхтуе беларускую моладзь «да рэалізацыі заходніх сцэнарыяў трансфармацыі палітычнай сістэмы, прасоўвання так званых дэмакратычных каштоўнасцяў, «альтэрнатыўных» трактоўкаў гістарычных, культурных і іншых падзей».
Праваабаронцы паведамлялі пра ўзбуджэнне крымінальнай справы паводле артыкула аб садзейнічанні і фінансаванні «экстрэмісцкай дзейнасці». У межах справы па ўсёй краіне праходзяць ператрусы ў людзей, якія маюць дачыненне да ўніверсітэта.
Сілавікаў цікавіць аплата навучання ва ўніверсітэце з 2016 года.
