Reform.news

Беларуская мытня прад’явіла прэтэнзіі двум польскім перавозчыкам

Рэдакцыя Reform.news · 10 чэрвеня 2026, 11:19

https://reform.news/be/belaruskaja-mytnja-prad-javila-prjetjenzii-dvum-polskim-peravozchykam/

Беларуская мытня прад’явіла прэтэнзіі двум польскім перавозчыкам. Яны звязаны з ухіленнем ад выплаты мытных плацяжоў, паведамілі ў ДМК.

У грузавіку SCANIA з Грузіі перавозілі 21 тону былога ва ўжыванні адзення і сумак коштам 240 тыс. рублёў. Аднак кіроўца прад’явіў суправаджальныя дакументы з недакладнымі звесткамі, з-за чаго мытныя плацяжы маглі быць заніжаны на 60 тыс. рублёў.

У іншым выпадку ў дакументах наўмысна не пазначылі частку абутку коштам 45 тыс. рублёў, які прыбыў з Чэхіі ў грузавіку VOLVO. У выніку на плацяжах спрабавалі зэканоміць 9 тыс. рублёў.

Распачаты адміністрацыйныя працэсы.

Фота: ДМК
Фота: ДМК
Фота: ДМК
Фота: ДМК
Фота: ДМК
Рэклама

Пакінуць адказ