Reform.news

Яшчэ адзін аўтамабіль выбухнуў у Маскве

Рэдакцыя Reform.news · 9 чэрвеня 2026, 18:20

https://reform.news/be/jashchje-adzin-a-tamabil-vybuhnu-u-maskve/

У Маскве выбухнуў яшчэ адзін аўтамабіль. Гэта адбылося сёння ўвечары на паркоўцы на вуліцы Увядзенскага ў раёне Канькова, паведамляюць расійскія тэлеграм-каналы.

Афіцыйнай інфармацыі пра здарэнне няма.

Паводле інфармацыі Mash, выбух адбыўся ў аўтамабілі Zeekr. З-пад капота машыны паваліў дым. Узгаранне патушылі відавочцы.

Нагадаем, сёння раніцай у Балашысе пад Масквой выбухнуў аўтамабіль BMW X3. Кіроўца загінуў.

Рэклама

Пакінуць адказ