Reform.news

Сіноптыкі расказалі, якім будзе лета ў Беларусі

Рэдакцыя Reform.news · 9 чэрвеня 2026, 11:19

https://reform.news/be/sinoptyki-raskazali-jakim-budze-leta-belarusi/

Лета на частцы тэрыторыі Беларусі будзе цяплейшым за сярэднюю кліматычную норму, ападкаў, хутчэй за ўсё, будзе не хапаць. Такі сезонны прагноз падрыхтаваў Паўночна-Еўразійскі кліматычны форум, удзельнікам якога з’яўляецца Белгідрамет.

“Канчатковая фармулёўка сезоннага прагнозу надвор’я на гэтае лета гучыць так, што на большай частцы тэрыторыі Беларусі прагназуецца станоўчая анамалія тэмпературы паветра з верагоднасцю да 60%, на поўначы нашай рэспублікі — у межах кліматычнай нормы.

Паводле рэжыму ўвільгатнення на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаецца дэфіцыт ападкаў з верагоднасцю таксама да 60%, па крайнім паўднёвым захадзе — да 75%, і толькі па паўночным усходзе Беларусі ападкі чакаюцца ў межах кліматычнай нормы”, — паведаміла ў Доме прэсы начальніца службы метэаралагічных прагнозаў Марына Грыцкевіч.

Паводле яе слоў, чэрвень у гэтым годзе будзе на адзін градус цяплейшы за сярэднія шматгадовыя значэнні, а колькасць ападкаў у першы месяц каляндарнага лета чакаецца ў межах кліматычнай нормы.

Рэклама

Пакінуць адказ