Reform.news

У цэнтры Гродна ўрачыста адкрылі скульптуру аленя святога Губерта

Reform.news · 5 чэрвеня 2026, 18:39

https://reform.news/be/u-cjentry-grodna-rachysta-adkryli-skulpturu-alenja-svjatoga-guberta/

У Гродне устялявалі скульптуру, прысвечаную апекуну горада – святому Губерту. Сімвал святога — алень з крыжам на рагах.

Бронзавага аленя святога Губерта вышынёй больш за два метры адкрылі ў першы дзень Фестывалю нацыянальных культур на скрыжаванні вуліц Тэльмана і Урыцкага.

Гораду сёлета спаўняецца 898 гадоў, а праз два гады горад адзначыць 900-годдзе. Да юбілею створаць новыя арт-аб’екты, якія будуць прыцягваць увагу жыхароў і турыстаў.

Алень святога Губерта. Фота: BELTA

Старшыня Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Алег Бялінскі паабяцаў, што ў будучыні ў горадзе з’явіцца яшчэ пэўная колькасць такіх жа скульптур, паведамляе «Гродзенская праўда».

Дарэчы, у Гродне ўжо ёсць скульптура Святога Губерта. Яе паставілі ў 2020 годзе, аўтарам стаў гродзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў.

Нагадаем, што алень Святога Губерта з залатым крыжам паміж рагамі з‘яўляецца сімвалам Гродна і размешчаны на гарадскім гербе. Паводле гісторыкаў, герб з выявай аленя Святога Губерта мог быць нададзены Гродна яшчэ ў 1540 годзе каралевай Рэчы Паспалітай і вялікай княгіняй ВКЛ Бонай Сфорца. Гараджане Гродна шанавалі Святога Губерта як заступніка паляўнічых і лічылі яго прыкладам у маральным самаўдасканаленні.

Афіцыйны герб Гродна: Фота: gs.archives.gov.by

Герб быў скасаваны ў часы Расійскай імперыі, у нас час адноўлены 15 чэрвеня 1988 года.

Рэклама

Пакінуць адказ