Reform.news

Мінабароны праводзіць сумесныя вучэнні са Следчым камітэтам і ДКСЭ

Рэдакцыя Reform.news · 28 мая 2026, 14:58

https://reform.news/be/minabarony-pravodzic-sumesnyja-vuchjenni-sa-sledchym-kamitjetam-i-dksje/

Міністэрства абароны праводзіць сумесныя вучэнні са Следчым камітэтам і Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз.

Вучэнні праходзяць у вучэбным цэнтры Ваеннай акадэміі Беларусі «Белая Лужа» і накіраваныя на адпрацоўку сумесных дзеянняў ва ўмовах узброенага канфлікту.

«Мэта — удасканаленне практычных навыкаў і міжведамаснай зладжанасці афіцэраў, а таксама фарміраванне ў іх кампетэнцый, неабходных для выканання задач», — паведамляе Мінабароны.

Удзельнікі вучэнняў адпрацоўваюць пытанні разгортвання блокпаста, арганізацыі працы следчых груп і ўключэння ў іх склад вайскоўцаў для аховы і прыкрыцця, фота- і відэафіксацыі пры аглядзе месца здарэння, аказання першай медыцынскай дапамогі параненым і іх эвакуацыі, а таксама правядзення следчых дзеянняў з затрыманымі.

Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
Рэклама

Пакінуць адказ