Reform.news

ЗША і Іран абмяняліся ўдарамі

Рэдакцыя Reform.news · 26 мая 2026, 08:05

https://reform.news/be/zsha-i-iran-abmjanjalisja-darami/

ЗША і Іран у панядзелак абмяняліся ўдарамі. Амерыканскі бок патапіў два катары Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі, якія спрабавалі ўсталяваць міны ў Армузскім праліве.

Іран у сваю чаргу выпусціў зенітныя ракеты па амерыканскіх самалётах. ЗША адказалі ўдарам па ракетных устаноўках у раёне Бандар-Абаса.

«Цэнтральнае камандаванне ЗША працягвае абараняць нашы сілы, праяўляючы пры гэтым стрыманасць ва ўмовах працяглага спынення агню», — заявіў капітан Цім Хокінс, прэс-сакратар камандавання.

Рэклама

Пакінуць адказ