Новы рэзідэнт “Вялікага каменя” зоймецца прамысловай электронікай
Рэдакцыя Reform.news · 23 мая 2026, 07:52
https://reform.news/be/novy-rjezidjent-vjalikaga-kamenja-zojmecca-pramyslovaj-jelektronikaj/Індустрыяльны парк “Вялікі камень” зарэгістраваў новага рэзідэнта. Ім стала кампанія з беларускім капіталам ТАА «ФЬЮС».
Яна збіраецца рэалізаваць праект у сферы прамысловай электронікі. Кампанія створыць сучасную вытворчасць электрычных матаў, награвальных элементаў, інспекцыйных сістэм гідраізаляцыі і іншых вырабаў на іх аснове.
“Высокатэхналагічныя інжынерныя рашэнні рэзідэнта будуць адпавядаць сучасным патрэбам у выкарыстанні экалагічна чыстых крыніц энергіі ў будаўнічай галіне, што знізіць залежнасць унутранага рынку ад знешніх паставак”, – дадалі ў адміністрацыі парка.
Характэрна, што перспектывы экспарту не згадваюцца.
