Reform.news

Літва перадала ICAO дадатковыя матэрыялы па метэазондах, якія залятаюць з Беларусі

Рэдакцыя Reform.news · 18 мая 2026, 22:57

https://reform.news/be/litva-peradala-icao-dadatkovyja-matjeryjaly-pa-metjeazondah-jakija-zaljatajuc-z-belarusi/

Літва перадала Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO) дадатковыя матэрыялы з доказамі гібрыднай атакі з боку Беларусі супраць грамадзянскай авіяцыі Літвы, паведамляе Міністэрства транспарту і камунікацый Літвы.

«У Міжнародную арганізацыю грамадзянскай авіяцыі і Еўрапейскую камісію Міністэрства транспарту звярнулася яшчэ ў мінулым кастрычніку, адразу пасля пачатку інтэнсіўнай гібрыднай атакі. Цяпер мы робім яшчэ адзін важны крок — прадстаўляем дадатковыя доказы незаконных дзеянняў Беларусі супраць Літвы, якія ствараюць пагрозу бяспецы грамадзянскай авіяцыі», — заявіў намеснік міністра транспарту Родэрыкас Жобакас.

Сабраныя матэрыялы пацвярджаюць, што метэазонды, якія запускаюцца з тэрыторыі Беларусі, сістэматычна парушаюць паветраную прастору Літвы і ўяўляюць рэальную пагрозу грамадзянскім паветраным суднам і пасажырам.

Міністэрства транспарту Літвы нагадвае, што з кастрычніка 2025 года аэрапорт Вільнюса не менш за 20 разоў прыпыняў працу праз залёт паветраных шароў.

Рэклама

Пакінуць адказ