Reform.news

Саўмін вызначыўся з парадкам кантролю ваенна-транспартнага абавязку

Рэдакцыя Reform.news · 19 мая 2026, 07:35

https://reform.news/be/sa-min-vyznachy-sja-z-paradkam-kantrolju-vaenna-transpartnaga-abavjazku/

Савет міністраў пастановай №249 ад 15 мая зацвердзіў Палажэнне аб парадку ажыццяўлення кантролю за выкананнем ваенна-транспартнага абавязку. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Кантроль будзе праводзіцца ў арганізацыях-пастаўшчыках і арганізацыях-фарміравальніках. Першыя павінны падчас мабілізацыі ў ваенны час прадаставіць транспартныя сродкі, а другія — сфарміраваць аўтамабільныя калоны вайсковага тыпу.

Кантроль будуць ажыццяўляць:

  • дзяржорганы ў падпарадкаваных арганізацыях-пастаўшчыках не радзей чым адзін раз на пяць гадоў,
  • Мінабароны — у арганізацыях-фарміравальніках раз у год,
  • раённыя ваенкаматы — у арганізацыях-пастаўшчыках штогод, за выключэннем тых, якія ў гэтым годзе правяраюцца дзяржорганамі.

Падчас кантрольных мерапрыемстваў будзе правярацца дакументацыя, а таксама тэхнічны стан транспартных сродкаў, наяўнасць запасных частак і інш. Тыя, хто правярае, будуць рабіць заключэнні аб гатоўнасці транспартных сродкаў да прадастаўлення войскам.

Рэклама

Пакінуць адказ