Reform.news

Міжнародная федэрацыя гімнастыкі зняла ўсе абмежаванні з беларускіх спартсменаў

Рэдакцыя Reform.news · 18 мая 2026, 10:53

https://reform.news/be/mizhnarodnaja-fedjeracyja-gimnastyki-znjala-se-abmezhavanni-z-belaruskih-spartsmena/

Міжнародная федэрацыя гімнастыкі зняла ўсе абмежаванні з беларускіх і расійскіх спартсменаў.

“Выканаўчы камітэт прыняў рашэнне неадкладна адмяніць усе абмежаванні, якія дзейнічалі ў дачыненні да расійскіх і беларускіх спартсменаў з лютага 2022 года”, — гаворыцца ў паведамленні федэрацыі па выніках пасяджэння яе выканкама, якое прайшло 16-17 мая ў Шарм-Эль-Шэйху.

Цяпер спартсмены Беларусі і РФ могуць выступаць на спаборніцтвах па гімнастыцы з дзяржаўным сцягам і гімнам.

Федэрацыя кіруе васьмю дысцыплінамі: гімнастыка, спартыўная гімнастыка сярод мужчын і жанчын, мастацкая гімнастыка, скачкі на батуце і акрабатыка, аэробіка і паркур.

Рэклама

Пакінуць адказ